1 чэрвеня 2024, Субота, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пружанах пройдзе грандыёзны рок-фэст

24
У Пружанах пройдзе грандыёзны рок-фэст
ДЖО ЛІН ТЭРНЭР

На стадыёне «Мухавец» выступіць экс-вакаліст гурта Deep Purple Джо Лін Тэрнер.

Грандыёзны рок-фэст «Сонцастаянне» пройдзе з 28 да 30 чэрвеня ў горадзе Пружанах. У праграме мерапрыемства — дзве канцэртныя вечарыны з гучнымі хэдлайнерамі на стадыёне «Мухавец», забаўкі ў гарадскім парку, фудкорт і намётавае мястэчка. На сцэне выступяць гурты «Кіно», «Брава», «Чыж і Ко», «Парк Горкага», «Браты Грым», «Сэнсавыя галюцынацыі», «Маральны Кодэкс», Goffman, «СерьГа», а таксама экс-удзельнік гурта Deep Purple Джо Лін Тэрнер. Арганізатарам выступае Берасцейская абласная філармонія.

— Досвед правядзення такой імпрэзы ў 2023 годзе («Пружаны.Фэст», 15 ліпеня 2023 г.) паказаў, што адзін канцэртны вечар сабраў 18 300 гледачоў. Сёлета фестываль у Пружанах набыў новую назву, крыху змяніў фармат і стане яшчэ больш маштабным. Такога лайн-апу ў Беларусі не было яшчэ на аніводнай сцэне, — расказвае прадстаўнік арганізатара. - Пад фестывальную зону выдзелены стадыён для правядзення канцэртаў і фудкорту, а таксама гарадскі парк для размяшчэння гандлёвых і забаўляльных пунктаў, зона для намётавага мястэчка каля возера.

Да фэсту ў Пружанах з'явяцца новыя муралы на розную тэматыку, горад актыўна рыхтуецца прымаць вялікую колькасць гасцей з усёй Беларусі і замежжа. Плануецца, што рок-фестываль стане штогадовым мерапрыемствам, найбуйнейшым оўпэн-эйрам у Берасцейскай вобласці, паведамляе «Виртуальный Брест».

Са слоў арганізатара, кошт квіткоў стартуе ад 23 рублёў за адзін канцэртны вечар. Набыць іх можна ў Берасцейскай абласной філармоніі і ў білетнага аператара kvitki.by. Перад мерапрыемствам кошт будзе падвышацца.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках